Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі
Агракліматычныя рэсурсы
[правіць | правіць зыходнік]Кліматычныя рэсурсы вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімату, а астатняя частка — да сяродземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як сяродземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць глебы: на поўначы і на Паданскай нізіне — ў асноўным бурыя лясныя, у даліне р. По — алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі — карычневыя глебы субтропікаў.
Лясы займаюць каля 20 % тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.
Энергетычныя рэсурсы
[правіць | правіць зыходнік]Энергетычнымі рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17%. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты - на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу - на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.
Характарыстыка | Значэнне |
---|---|
Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 2011 | 0,099 |
Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 2009 | 1,537 |
Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010 | 0,063 |
Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010 | 1,591 |
Пацверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012 | 523,2 |
Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 2011 | 8,634 |
Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 2011 | 77,83 |
Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 2011 | 0,123 |
Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 2011 | 70,37 |
Пацверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 2012 | 66,0 |
Гідрарэсурсы большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).
Забяспечанасць сыравінай для металургіі і будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Металічныя рэсурсы. Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (ртутнай руды), размешчаныя ў Таскане.
Некаторыя раёны багатыя на будаўнічую сыравіну, у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.
Вывад
[правіць | правіць зыходнік]У цэлым тэрыторыя краіны можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей. Забяспечанасць Італіі прыроднымі рэсурсамі, ў асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сусветная кніга фактаў ЦРУ ЗША Архівавана 9 ліпеня 2017.
- Степанюга Н.А., Андриевская З.Я. Социально-экономическая география зарубежных стран. - Мн.: Вышэйшая школа, 2008. - С. 158-176